Беларускі асілак устанавіў новы рэкорд Гінэса
9- 27.05.2015, 19:37
- 19,151
Кірыл Шымко працягнуў 118-тонны вежавы кран на 143,5 см.
Сенсацыйны рэкорд ён устанавіў сёння на тэрыторыі будпляцоўкі жылога комплексу «Чайкоўскі» у Менску. Дасягненне занясуць у Кнігу рэкордаў Гінэса, піша «Комсомольская правда в Беларуси».
Асілак кажа, што зрушыць кран - гэта не самамэта. Такім чынам ён хоча паказаць прыклад здаровага ладу жыцця.
Адказваючы на пытанне пра свае трэнінгі, Кірыл Шымко звярнуў увагу на распрацоўку звязак і сухажылляў і важнасць добрага сну.
- У мяне ўключаныя такія практыкаванні, як цяга, прысяданні, разнастайныя адцісканні. Таксама я прысвячаю час на развіццё сухажылляў, звязкаў. Таму гэтыя рэкорды звязаныя з ізаметрычнымі практыкаваннямі, - кажа спартовец.
Гэта не першы рэкорд Кірыла. У 2006 годзе ён зрушыў з месца Боінг-737, у 2007 - пяцівагонны 250-тонны цягнік і 150-тонны самалёт Іл-76.
У 2011 годзе ён цягнуў БелАЗ вагай у 55 тон, у 2013 - танк Т-26.