ЕЗ і Японія: Анэксія Крыма ніколі не будзе прызнаная
- 29.05.2015, 20:14
- 2,132
Адпаведная заява была прынятая на двухбаковым саміце ў Токіё.
Еўразвяз і Японія заявілі аб сваёй рашучасці не прызнаваць далучэнне Крыму да Расеі. Адпаведная заява была прынятая на двухбаковым саміце ў Токіё ў пятніцу, 29 траўня, перадае "Інтэрфакс".
"Мы па-ранейшаму рашуча настроены ніколі не прызнаваць незаконную анэксію Крыма Расейскай Федэрацыяй і надалей будзем падтрымліваць урад Украіны ў правядзенні рэформаў, накіраваных на ўмацаванне і развіццё краіны ў інтарэсах сваіх грамадзян", - сказана ў дакуменце, тэкст якога распаўсюджаны ў Брусэлі.
Таксама ЕЗ ды Японія заклікалі ўсе бакі ўкраінскага канфлікту "ў поўнай меры выконваць свае абавязанні ў адпаведнасці з менскімі дамовамі, каб урэгуляваць канфлікт ва Украіне мірна, з павагай яе суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці".