У Пінскім раёне забаранілі наведваць лясы
4- 3.05.2015, 17:32
- 8,584
На Піншчыне мясцовыя ўлады забаранілі наведваць лясы.
Прычынай стаў пажар у экасістэме ля вёскі Любель-Поль, з якім змагаліся амаль суткі, піша «Медыя-Палессе».
29 красавіка загарэлася сухая трава і лясны масіў ля вёскі, агонь хутка распаўсюджваўся пад уздзеяннем моцнага ветру. Сем пажарных разлікаў, дзеянні якіх каардынаваў з паветра верталёт ратавальнікаў, патушылі ўзгаранне толькі да раніцы 30 красавіка.
Забарона на наведванне лясоў і тарфянікаў будзе дзейнічаць да асобага распараджэння аб яго скасаванні.