19 траўня 2024, Нядзеля, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ветэран: Марыў адсвяткаваць 9 траўня з унукам, але ён загінуў, абараняючы Украіну

16

Відэазварот 97-гадовага ветэрана Другой сусветнай вайны Івана Залужнага.

97-гадовы ветэран Другой сусветнай вайны Іван Залужны, дзядуля загінулага ў Данбасе малодшага лейтэнанта Нацыянальнай гвардыі Івана Гутнік-Залужнага з Запарожжа, падзяліўся марамі, якім ужо не наканавана спраўдзіцца, паведамляе gordonua.com.

Мужчына хацеў адсвяткаваць Дзень Вялікай Перамогі са сваім унукам.

- Але ён загінуў у баі пры абароне сваёй радзімы. Мой унук часта казаў, што таксама будзе абараняць радзіму, як ягоны дзед, і гатовы аддаць жыццё за свабоду сваёй Украіны, - заявіў Залужны.

Раней Іван Залужны на пахаванні заклікаў сваіх расейскіх пабрацімаў, з якімі разам прайшоў вайну ад Масквы да Варшавы, папрасіць прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна спыніць вайну.

- Мы з вамі, дарагія расейцы, дзялілі хлеб папалам, палілі адну люльку на 20 чалавек, адзін аднаго абаранялі ў акопах, а цяпер Пуцін пасылае вашых унукаў забіваць нашых, - сказаў ветэран.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках