19 красавiка 2024, Пятніца, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марына Адамовіч: Статкевіч не здрадзіць сваім перакананням і людзям, якія ў яго вераць

31
Марына Адамовіч: Статкевіч не здрадзіць сваім перакананням і людзям, якія ў яго вераць

Палітвязень падзякаваў беларусам за салідарнасць і падтрымку.

Пра гэта тэлеканалу «Белсат» распавяла Марына Адамовіч, жонка Мікалая Статкевіча, якая прысутнічала падчас працэсу, які прайшоў у калоніі ў Шклове 4 траўня.

«Безумоўна, ілюзій не было з самага пачатку, ад этапавання ў Шклоўскую калонію. Было зразумела, што ў спакоі яго не пакінуць», - падкрэсліла яна.

Марына Адамовіч паведаміла, што яе муж на судзе трымаўся спакойна, упэўнена. «Мікалай прасіў перадаць усім, хто яго падтрымлівае, што ні пры якіх умовах не зменіць ні сваім перакананням, ні тым людзям, якія яму паверылі і падзякаваў за падтрымку», - дадала яна.

Жонка Мікалая Статкевіча падкрэсліла, што ў судовай пастанове гаворыцца, што паседжанне было адкрытым. Хоць на самай справе, на разгляд не дапусцілі прадстаўніка Еўразвязу, праваабаронцаў і паплечнікаў палітвязня.

4 траўня на пасяджэнні суда ў шклоўскай папраўчай калоніі №17, дзе ўтрымліваецца апазіцыйны палітык і былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі, прынятая пастанова аб яго пераводзе на турэмны рэжым да канца тэрміну пакарання (1 год 7 месяцаў 15 дзён). Мікалая Статкевіча абвінавацілі ў парушэнні правілаў унутранага распарадку і непадпарадкаванні патрабаванням кіраўніцтва калоніі. Паводле інфармацыі Марыны Адамовіч, у яго было больш за дзесятак спагнанняў, большасць якіх - за адмову ад працы па ўборцы тэрыторыі. Такую працу павінны выконваць усе зняволеныя па чарзе і не больш двух гадзін у дзень, але ў дачыненні да палітвязня гэтыя нормы не дзейнічалі, што ён расцэньваў як ўзаконены здзек, патлумачыла яна. 24 сакавіка палітык напісаў заяву аб адмове ад работ, пасля чаго ціск на яго ўзмацніўся.

Мікалай Статкевіч - адзіны кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года, які дагэтуль знаходзіцца ў зняволенні. У траўні 2011-га ён быў прысуджаны да шасці гадоў пазбаўлення волі на абвінавачванне ў арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Статкевіча палітычным зняволеным.

Першапачаткова асуджаны палітык адбываў пакаранне ў шклоўскай калоніі №17, аднак у студзені 2012-га яму зрабілі больш жорсткімі ўмовы і перавялі ў магілёўскую турму №4 на тры гады. Па заканчэнні гэтага тэрміну, 12 студзеня сёлета, Статкевіча вярнулі ў шклоўскую калонію, дзе ў першыя ж два дні ў дачыненні да палітыка склалі два рапарты аб парушэнні правілаў унутранага распарадку.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках