ЕБРР набудзе 25% акцый «Белінвестбанка»
2- 5.05.2015, 14:29
- 13,983
Пакет акцый ААТ «Белінвестбанк» у памеры 25% будзе прададзены Еўрапейскаму банку рэканструкцыі і развіцця.
Пра гэта заявіў старшыня праўлення НББ Павел Калавур на прэс-канферэнцыі ў аўторак у Менску, паведамляе «Інтэрфакс».
«Праводзіцца адпаведная праца з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця», - сказаў Калавур.
З ягоных слоў, «цяпер рыхтуецца мемарандум, які будзе падпісаны ў траўні».
«У адпаведнасці з мемарандумам 25% акцый можа набыць ЕБРР, каб здзейсніць папярэднюю падрыхтоўку і ў далейшым правесці адчужэнне гэтых акцый стратэгічнаму інвестару», - растлумачыў Калавур.