Следства паводле справы Саўчанкі падоўжанае да 13 лістапада
4- 5.05.2015, 15:47
- 30,178

ФОТА: AFP
Следчы камітэт Расеі падоўжыў следства паводле справы выкрадзенай украінскай лётчыцы і народнага дэпутата да 13 лістапада, якая ўтрымліваецца ў расейскай турме.
Пра гэта ў "Tвиттере" паведаміў адвакат Мікалай Полазаў, які абараняе Надзею Саўчанку.
"СК падоўжыў тэрміны следства паводле справы Надзеі Саўчанкі да 13 лістапада 2015 года. На 6 месяцаў, - напісаў адвакат. - Галоўная задача расейскай улады ў справе Саўчанкі не расследаваць справу, а зламаць дух Надзеі, зламаць дух Украіны".
СК продлил сроки следствия по делу Надежды Савченко до 13.11.2015. На 6 месяцев. #FreeSavchenko pic.twitter.com/BMiF5SNfr6
— Николай Полозов (@Moscow_advokat) 5 мая 2015
Надзея Саўчанка была выкрадзеная баевікамі на Данбасе летам 2014 года, а затым яе перавезлі ў Расею, дзе абвінавацілі ў датычнасці да гібелі расейскіх журналістаў. У той жа час, паводле звестак абароны, яна не магла быць датычнай да гібелі журналістаў, бо трапіла ў палон яшчэ да іх смерці. У снежні 2014 Надзея Саўчанка абвясціла галадоўку на знак пратэсту супраць свайго незаконнага арышту. 24 красавіка Следчы камітэт РФ выставіў ёй канчатковае абвінавачванне ў нібыта дапамаганні забойства дзвюх і больш асоб і ў незаконным перасячэнні мяжы РФ.