Дэпутат-адзінарос ва Уладзівастоку спрабаваў пратараніць калону дэманстрантаў
6- 5.05.2015, 19:56
- 19,514
У Прымор'і выбухнуў скандал вакол дэпутата мясцовага заканадаўчага сходу.
Чалец фракцыі «Адзінай Расеі» Артуш Хачатран падчас першатравеньскай дэманстрацыі паспрабаваў выехаць з двара праз перацятую вуліцу, па якой ішла калона людзей, піша gazeta.ru.
Парламэнтара не збянтэжыў чынны супраціў паліцыянтаў, якія стаялі ў ачапленні, і ён працягваў рух, нават калі тыя спрабавалі яго спыніць.
Паводле факту інцыдэнту рэгіянальная ўправа СКР праводзіць даследчую праверку - дэпутата падазраюць у абразе і ўжыванні гвалту да прадстаўнікоў улады. Сам ён спехам паляцеў на лячэнне за мяжу.