Навукоўцы адкрылі самую далёкую галактыку
3- 6.05.2015, 10:46
- 25,094
EGS-zs8-1 у шмат разоў ярчэйшая за Млечны Шлях.
Астраномы з Ельскага ўніверсітэта і Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Санта-Круз выявілі самую далёкую галактыку, якая знаходзіцца за 13, 1 млрд. светлавых гадоў ад Зямлі, і назвалі яе EGS-zs8-1, піша zn.ua.
Гэтая галактыка належыць да першага пакалення галактык. Навукоўцы выкарыстоўвалі адначасова тры тэлескопы для вызначэння ўзросту EGS-zs8-1.
Яна з'явілася праз 670 млн. гадоў пасля Вялікага Выбуху, паведамляе Associated Press.
Галактыка EGS-zs8-1 прыкладна ў 80 разоў ярчэйшая за Млечны Шлях. Да адкрыцця EGS-zs8-1 астраном меркавалі, што самая аддаленая ад Зямлі галактыка знаходзіцца на адлегласці 30 млн. светлавых гадоў.