Амерыканец стаў аўтарам самай «смачнай» заявы аб звальненні
2- 6.05.2015, 15:22
- 11,745
28-гадовы амерыканец «напісаў» заяву аб звальненні на вялікім торце.
Марк Херман, супрацоўнік KOLD-TV з Арызоны, ЗША, выкарыстаў торт у якасці сваёй заявы аб звальненні з кампаніі, піша The New York Daily News.
«Калі ласка, прыміце гэты торт як афіцыйнае (і смачнае) апавяшчэнне аб маім звальненні», - просіць Херман у сваім ядомых «дакуменце».
У інтэрв'ю газеце Марк распавёў, што ён пераязджае на новае месца працы ў Нэшвіл і напраўду яму сумна сыходзіць з кампаніі, так што, такім чынам, ён спрабаваў змякчыць магчымы ўдар, піша korrespondent.net.
«Нельга знервавацца праз торт», - жартуе Херман. Варта адзначыць, што ягоныя калегі ўсё ж такі засмучаныя праз ягонае звальненне, але, як адзначае выданне, не настолькі перажываюць страту, каб страціць ад гора апетыт.