23 снежня 2024, панядзелак, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юры Рубцоў: У выпадку закрытага суда абвяшчу сухую галадоўку

5
Юры Рубцоў: У выпадку закрытага суда абвяшчу сухую галадоўку
Юры Рубцоў
ФОТА: "Радыё Свабода"

Палітвязень з 6 красавіка трымае галадоўку і не збіраецца яе спыняць.

Гомельскі актывіст Юры Рубцоў, які знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Баранавічах (Берасцейская вобласць), мае намер перайсці на сухую галадоўку, калі суд над ім будуць праводзіць у закрытым рэжыме. Пра гэта Рубцоў паведаміў у лісце ПЦ "Вясна".

Актывіст піша, што па-ранейшаму прадаўжае галадоўку, якую пачаў 6 красавіка на знак пратэсту супраць крымінальнай справы, паводле якой яго асудзілі, і той, якую ў дачыненні да яго завялі паводле арт. 415 КК (ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі). Абедзве справы Рубцоў уважае за сфабрыкаваныя.

«Я ўжо папярэдзіў начальніка следчага ізалятара №6 аб тым, што ў выпадку правядзення нада мной закрытага судовага разбору абвяшчу сухую галадоўку. Гэта мой адзіны вагар уздзеяння», - адзначыў грамадскі актывіст.

Рубцоў піша, што, «магчыма, моцна прастудзіўся», «баліць спіна ў ля лапатак, цяжка дыхаць». «Язва пачала нагадваць пра сябе, а так - бадзёры, рашучасці стае», - ахарактарызаваў стан свайго здароўя гамяльчук.

6 кастрычніка 2014 суд Цэнтральнага раёна Менска прысудзіў 53-гадовага Юрыя Рубцова да двух з паловай гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу, аднак з улікам амністыі тэрмін пакарання быў скарочаны да паўтара года. Рубцова абвінавацілі ў абразе суддзі Савецкага раёна Кірыла Палулеха, які вёў у дачыненні да яго адміністрацыйны працэс пасля акцыі «Чарнобыльскі шлях» 28 красавіка 2014 у Менску (арт. 391 КК).

Адбываючы пакаранне ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна Берасцейскай вобласці, асуджаны актывіст адмаўляўся працаваць праз нізкі заробак. Рубцоў патрабаваў забяспечыць яго працай з сярэднім заробкам у краіне (600 даляраў ЗША ў эквіваленце). Гэта і стала падставай для распачынання новай крымінальнай справы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках