Рагозін забараніў Францыі прадаваць «Містралі» іншым краінам
19- 9.05.2015, 17:32
- 14,310
Віцэ-прэм'ер Расеі мяркуе, што Францыя не зможа выкарыстоўваць верталётаносцы «Містраль» для ўласных мэт альбо прадаць трэцяму боку.
Са слоў Дзмітрыя Рагозіна, гэта немагчыма, бо караблі рабілі на запатрабаванні ВМФ РФ, піша РІА «Навіны».
«Ён жа не адаптаваны, - адзначыў чыноўнік. - Ён русіфікаваны, пачынаючы ад шыльдачак, заканчваючы электрасілкаваннем. І агулам ён зроблены на патрабаванні Вайскова-марскога флоту Расеі. Як яны яго могуць выкарыстоўваць - я наогул не разумею. Кармавыя часткі нашыя. Мы на іх маем СКК - сертыфікат канчатковага карыстальніка. Без нашага дазволу яны не могуць зрабіць нічога. СКК наш».
Нагадаем, кантракт на пастаўку двух вертолётаносцаў быў ўкладзены паміж французскай DCNS/STX і Росабаронэкспарт у 2011 годзе. Францыя павінна была перадаць першы карабель «Уладзівасток» у лістападзе мінулага года, анансавалася дата 14 лістапада, аднак гэтага не адбылося праз агрэсію Расеі ў дачыненні да Украіны.