18 траўня 2024, Субота, 0:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блатэр абвясціў аб зыходзе з пасады прэзідэнта ФІФА

73
Блатэр абвясціў аб зыходзе з пасады прэзідэнта ФІФА
Ёзэф Блатэр

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі футбола Ёзэф Блатэр заявіў падчас прэс-канферэнцыі ў Цюрыху аб скліканні кангрэса ФІФА і перавыбарах.

Як паведамляе "Дождь", пра гэта ў аўторак, 2 чэрвеня, піша Reuters.

"Я склічe надзвычайны кангрэс для таго, каб быў абраны мой наступнік. ФІФА патрэбныя поўнамаштабныя змены. Я шмат думаў пра сваё жыццё, і яго апошнія 40 гадоў былі шчыльна звязаны з ФІФА", - заявіў Ёзэф Блатэр.

Блатэр таксама адзначыў, што новыя выбары кіраўніка арганізацыі павінны адбыцца неўзабаве.

Раней 29 траўня ў Цюрыху прайшоў кангрэс, на якім міжнародная футбольная арганізацыя FIFA выбірала новага прэзідэнта. На выбарах спаборнікам дзейнага прэзідэнта ФІФА Блатэра быў ярданскі прынц Алі бін аль-Гусэйн. Пасля галасавання ні адзін з іх не набраў дзве траціны галасоў, што магло дазволіць у адным туры атрымаць перамогу. Паводле правілаў быў арганізаваны другі тур галасавання, але прынц Алі зняў сваю кандыдатуру. Таму Блатэр быў пяты раз пераабраны на гэтую пасаду.

Перад кангрэсам, 27 траўня, швайцарскія ўлады правялі аперацыю для затрымання некалькіх высокапастаўленых функцыянераў міжнароднай футбольнай арганізацыі ФІФА. На запыт ЗША былі арыштаваныя віцэ-прэзідэнты арганізацыі Джэфры Ўэб і Эўгеніё Фігерэда, былы чалец выканкама Джэк Уорнэр, Эдуарда Лі, Хуліё Роча, Костас Такас, Рафаэль Эскевэль, Хасэ Марыя Марын і Нікалас Леас. У дачыненні да затрыманых была заведзеная крымінальная справа. Іх падазраюць у адмыванні грошай і парушэннях, звязаных з прысуджэннем правоў на правядзенне чэмпіянатаў свету ў футболе.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках