На трыбуну стадыёна «Ралан Гарос» упаў фрагмент табло
2- 2.06.2015, 21:57
- 3,607
Прычынай інцыдэнту стаў моцны вецер.
Тры чалавекі атрымалі раны ў выніку падзення фрагмента вялікага тэлеэкрана на трыбуну парыжскага стадыёна "Ралан Гарос", дзе праходзіў чвэрцьфінальны матч адкрытага чэмпіянату Францыі ў тэнісе, перадае BBC.
Са слоў арганізатараў турніру, прычынай інцыдэнту стаў моцны вецер. Ён адарваў ад табло металічную канструкцыю, якая ў выніку бразнулася аб дах і ўпала на трыбуну.
Матч паміж японцам Кеем Нісікоры і французам Жо-Вільфрыдам Цангом быў перапынены, аднак пасля ліквідацыі наступстваў здарэння ён аднавіўся.