23 снежня 2024, панядзелак, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Дашкевіч: Пакуль палітвязні за кратамі - ніякіх выбараў

9
Зміцер Дашкевіч: Пакуль палітвязні за кратамі - ніякіх выбараў
Зміцер Дашкевіч

Былы палітвязень параіў палітыкам, якія збіраюцца ўзяць удзел у «выбарах», быць сумленнымі і расказаць, навошта яны гэта робяць.

Пра гэта Дзмітрый Дашкевіч заявіў у інтэрв'ю charter97.org.

- «Палатка» прызначыла дату так званых «прэзідэнцкіх выбараў» - 11 кастрычніка. Ці варта апазіцыі браць удзел у іх?

- Удзельнічаць у так званых «выбарах» у той форме, у якой яны праходзяць цяпер, вядома, нельга. Грамадска-палітычнае становішча пасля 2010 года моцна змянілася. Тады ніхто не сядзеў у турмах за свае перакананні. Лукашэнка гуляў у нейкую «лібералізацыю» - была магчымасць збіраць подпісы і хоць трохі ўплываць на сітуацыю. Цяпер жа ўдзел у «выбарах» немэтазгодны з дзвюх прычын.

Па-першае, гэта немагчыма тэхнічна: думаю месцаў для збору подпісаў і магчымасцяў для агітацыі будзе нашмат менш, а праходзіць яны будуць у больш жорсткай форме. Лукашэнка памятае вынік «лібералізацыі» - 50 тысяч на вуліцах Менска, якія патрабуюць другога тура і змены рэжыму.

Па-другое, ёсць маральны аспект. Яшчэ з часу мінулай кампаніі за кратамі знаходзяцца палітычныя зняволеныя. Яны сядзяць у турмах за нас з вамі, за кожнага беларуса. Калі апазіцыя не можа аб'яднацца вакол ідэі вылучэння ў якасці кандыдата Мікалая Статкевіча, я не бачу ніякага сэнсу ўдзелу ва ўсякіх «выбарах» і агітацыі за іншых кандыдатаў.

- Аднак вы ўваходзіце ў ініцыятыўную групу для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Мікалая Статкевіча...

Я бяру ўдзел у ініцыятыўнай групе для вылучэння ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча. У спісе, які будзе пададзены ў ЦВК ёсць маё імя, імёны маіх сяброў. Калі яго зарэгіструюць, то я буду браць актыўны ўдзел у зборы подпісаў, але не з мэтай удзелу ў «выбарах», а дзеля маральнай падтрымкі Мікалая Статкевіча. Калі за яго будзе сабрана 100 тысяч подпісаў, то гэта стане сур'ёзным аргументам для вызвалення ўсіх палітвязняў. Зрабіць усё магчымае для іх выхаду з турмаў - нашае маральнае абавязанне. Толькі з гэтай мэтай я бяру ўдзел у гэтай кампаніі.

- Пасля 19 снежня 2010 года практычна ўсе лідары апазіцыі, што засталіся на волі, заявілі, што ўдзел у выбарах пры наяўнасці палітвязняў немагчымы. Цяпер многія з іх заявілі, што выставяць свае кандыдатуры. Што б вы параілі ім?

- Быць сумленнымі. Гэтыя людзі выбралі такую тактыку - удзел у гэтай кампаніі. Калі ласка, гэта іх права. Але чаму я дазваляю сабе іх крытыкаваць і мяркую, што маю маральнае права на гэта? Таму што гэтыя людзі ў кулуарах кажуць пра тое, што на «выбарах» не перамогуць, што яны рыхтуюцца такім чынам да наступных «выбараў», адпрацоўваюць нейкія гранты. Добра, у вас такая тактыка. Хочаце ўдзельнічаць у гэтай клаунадзе - удзельнічайце. Але скажыце адкрыта, навошта вы гэта робіце. Растлумачце, што вы ні на што не прэтэндуеце, што вы ўдзельнічаеце, каб быць у адной кампаніі з Лукашэнкам. Чаму ў кулуарах вы кажаце адно, а ў публічных выступах - іншае?

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках