Атака ісламістаў на Сінайскім паўвостраве: 11 загінулых
- 1.07.2015, 12:15
- 7,253
Не менш як 11 вайскоўцаў егіпецкага войска загінулі ў выніку атакі ісламістаў на Сінайскім паўвостраве ў Егіпце.
Смяротнікі ўзарвалі бомбу ў аўтамабілі побач з паліцэйскім участкам у горадзе Шэйх Зувейд, у правінцыі Паўночны Сінай, паведамляе руская служба BBC.
Паводле непацверджаных пакуль звестках, некалькі вайскоўцаў захопленыя ў палон.
Мясцовыя СМІ тым часам паведамляюць аб цэлай серыі нападаў, якія забралі жыцці некалькіх дзесяткаў вайскоўцаў.
Напад адбыўся праз два дні пасля забойства ў Каіры генеральнага пракурора краіны Хішам Баракат.
Правінцыя Паўночны Сінай з'яўляецца пунктам напружанасці ў Егіпце. Найбольшую актыўнасць тут праяўляюць баевікі, звязаныя з групоўкай «Ісламская дзяржава».