Кім Чэн Ын пакараў смерцю архітэктара новага аэрапорта за адсутнасць густу
28- 1.07.2015, 12:32
- 20,685
Паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ын наведаў новы тэрмінал аэрапорта імя Кім Ір Сена недалёка ад Пхеньяна, але не ўхваліў дызайн аэрапорта і загадаў пакараць смерцю архітэктара.
Аб гэтым піша metro.co.uk.
У іншых крыніцах паведамляецца аб тым, што палітык разам са сваёй жонкай наведалі аэрапорт і засталіся задаволеныя. Аднак на фотаздымках, дзе Кім Чэн Ын з жонкай знаходзяцца ў аэрапорце нідзе не відаць Ма Вунь Чуна - архітэктара будынка, паведамляюць «Подробности».
Паводле некаторых звестках, Ма быў забіты яшчэ ў лістападзе праз абвінавачванне ў карупцыі і няздольнасць выконваць загады.
Аэрапорт быў пабудаваны ў рамках намаганняў Кім Чэн Ына ў прыцягненні турыстаў у краіну.
Урачыстае адкрыццё новага аэрапорта прызначанае на 1 ліпеня.