21 снежня 2024, Субота, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Нікалайчык: Байкот «выбараў» - адзіная магчымасць зламаць стратэгію Лукашэнкі

27
Вольга Нікалайчык: Байкот «выбараў» - адзіная магчымасць зламаць стратэгію Лукашэнкі
Вольга Нікалайчык

Незразумела, што будуць рабіць улады з пустымі ўчасткамі ў дзень галасавання.

Пра гэта сайту charter97.org заявіла беларуская кінарэжысёрка і грамадзянская актывістка Вольга Нікалайчык. Яна распавяла пра тое, што, на яе думку, з'яўляецца галоўнымі мэтамі апазіцыі найбліжэйшым часам.

- Я буду змагацца за вызваленне Мікалая Статкевіча - пра гэта трэба біць ва ўсе званы, - заявіла Вольга Нікалайчык. Стварэнне ініцыятыўнай групы для яго вылучэння кандыдатам у прэзідэнты было адзінай магчымасцю гучна заявіць пра чалавека, які пяць гадоў гніе ў лукашэнкаўскім ГУЛАГу. Умовы ў беларускіх турмах з 1937 года не памяняліся - гэта катаванні.

Мы выкарысталі магчымасць, мы стварылі ініцыятыўную групу, я ў яе ўступіла, разумеючы, што, хутчэй за ўсё, яе не зарэгіструюць. Што рабіць далей? Трэба дамагацца рэгістрацыі ўсімі магчымымі ў нашых дыктатарскіх варунках інструментамі і паказаць усяму свету, што ў нас няма інстытута свабодных выбараў. Не зарэгіструюць канчаткова - аб'яўляць байкот «выбараў». Гэта адзіная магчымасць нейкім чынам зламаць стратэгію, да якой прывык Лукашэнка. Зразумела, што пагоняць на датэрміновае галасаванне студэнтаў, вайскоўцаў, бюджэтнікаў, але ўсё роўна гэта невялікі адсотак людзей у параўнанні з усім грамадствам. Я не ведаю, што ўлады будуць рабіць з пустымі ўчасткамі. Можна падрабіць подпісы людзей, можна «прагаласаваць» за іх, але гэта не выйсце. Таму адзіны шлях для нас - байкот. Не трэба баяцца. Ярмошына неяк сказала: «Не хадзіце на плошчу - варыце боршч». Мы кажам: «Не хадзіце на ілжывыя «выбары» - варыце боршч».

- У ініцыятыўнай групе Мікалая Статкевіча ёсць палітыкі, якія прадаўжаюць удзел у кампаніі. Што вы параіце ім?

- Я не ўваходжу ў групы іншых кандыдатаў. Я не ведаю праграмы і планаў Анатоля Лябедзькі. Па-чалавечы я добра да яго стаўлюся, ён таксама прайшоў праз турмы і катаванні і ён годны чалавек. Але параіць яму я магу толькі адно - абвясціць байкот «выбарам». Я гэта магу параіць і ўсім астатнім - нават не ведаю, хто там яшчэ збіраецца ўдзельнічаць у іх.

- Вы самі актыўна прасоўваеце ідэю байкоту «выбараў» на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы.

- «Фэйсбук» чытаюць не ўсе. Сацыяльныя сеткі - гэта досыць спецыфічна. Яны робяць сваю справу, вядома, але гэта не асноўнае. У людзей, якія працуюць і маюць сем'і, няма часу сядзець у сацыяльных сетках. Яны прыходзяць з працы стомленымі і ў іх галава забітая пытаннямі аб тым, чым пакарміць дзяцей, таму што кошты ў краіне - амаль як у Нарвегіі, а заробкі - жабрацкія. Таму прыхільнікам байкоту трэба працаваць са сваімі суседзямі, калегамі па працы і вучобе.

У нас 50 тысяч звольненых з прадпрыемстваў цяжкай прамысловасці. Гэтыя людзі будуць сем'ямі галадаць, яны ўжо - на падножным корме. Кожны павінен прыйсці ў свой калектыў і расказаць пра тое, чаму нельга ісці на «выбары». І, вядома, акрамя гэтага, трэба выходзіць на вуліцы і задаваць пытанні ўладам.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках