Новы пасол Ізраіля ў Беларусі будзе прызначаны найбліжэйшым часам
4- 28.07.2015, 11:51
- 12,045
Прэс-служба канцылярыі кіраўніка ўрада Ізраіля паведаміла, што новыя амбасадары Ізраіля ў Расеі, Беларусі і шэрагу іншых краін будуць прызначаныя ў самы найбліжэйшы час.
Заява была зробленая на фоне крытыкі з боку кіраўніцтва габрэйскіх суполак у дыяспары і прадстаўнікоў МЗС.
Кадэнцыі пасла Ізраіля ў Маскве Дорыта Голендэра і амбасадара ў Менску Іосіфа Шагала заканчваюцца найбліжэйшымі днямі. Таксама без паслоў застануцца ізраільскія дыпламатычныя місіі ў Лондане, Бразіліі, Браціславе і Астане.
Кадэнцыя пасла Ізраіля ў ААН Рона Прасора будзе прадоўжаная датуль, пакуль яму не будзе знойдзеная замена, піша NEWSru.co.il.
Нагадаем, пасол Іосіф Шагал неаднаразова дазваляў сабе абразлівыя выказванні ў адрас беларускіх палітвязняў. Дэмакратычныя сілы патрабавалі яго адклікання з Менска.