ЕЗ падоўжыць санкцыі супраць Расеі да поўнага выканання Менскіх пагадненняў
1- 3.07.2015, 15:54
- 15,207
Еўразвяз будзе прадаўжаць санкцыі супраць Расеі да поўнага выканання Менскіх пагадненняў і міжнародных абавязанняў.
Пра гэта прэзідэнт Еўрапейскага парламента Марцін Шульц сказаў падчас выступу ў Вярхоўнай Радзе Украіны. З ягоных слоў, пасля падпісання менскіх пагадненняў у лютым "мы бачым правакацыі і паўсядзённае парушэнне рэжыму спынення агню, працяг гвалту, абстрэлы і пакуты людзей", піша УНІАН.
"Адпаведна, 22 чэрвеня Еўразвяз падоўжыў свае санкцыі супраць Расеі. Мы будзем прадаўжаць санкцыі да таго дня, пакуль літара і дух Менскіх пагадненняў не будуць цалкам выкананыя і міжнародныя абавязанні будуць выкананыя", - сказаў ён.
Марцін Шульц заклікаў усе бакі выконваць дамоўленасці аб спыненні агню, вывядзенні расейскіх войскаў, узбраення, падтрымоўваных Расеяй наймітаў, вызваленні палонных.
Акрамя таго, ён адзначыў неабходнасць правядзення ва Украіне рэформы ў дэцэнтралізацыі і правядзенні рэгіянальных выбараў пад наглядам АБСЕ.