17 траўня 2024, Пятніца, 9:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

92-гадовая жыхарка Нарвэгіі збегла з дому састарэлых з палюбоўнікам

13
92-гадовая жыхарка Нарвэгіі збегла з дому састарэлых з палюбоўнікам
Дом састарэлых У Эйдсвале
ФОТА: EIDSVOLL MUNICIPALITY

У нарвэжскім Эйдсвале 92-гадовая жыхарка дома састарэлых збегла ў Швэцыю да свайго 87-гадовга бойфрэнду.

Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на The Local.

Персанал установы пачаў шукаць пацыентку, выявіўшы яе хадункі на паркоўцы ля клінікі. Кіраўніцтва звярнулася ў паліцыю. Аднак пошукі былі спыненыя, калі высветлілася, што нарвэжка пакінула дом састарэлых дзеля адпачынку з каханым. Пара з'ехала на самаходзе ў Стакгольм, каб правесці некалькі дзён у кватэры мужчыны.

«Гэта сапраўды вельмі кранальная любоўная гісторыя», - адзначыла начальніца клінікай Янка Хольстад. Паводле ейных слоў, уцякачка не зрабіла нічога супрацьзаконнага, але устрывожыла персанал, бо не папярэдзіла аб сваім ад'ездзе.

Хольстад таксама паведаміла, што пацыентка правяла ў доме бойфрэнда дзесяць дзён і неўзабаве плануе вярнуцца ў дом састарэлых.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках