На Прыпяці сеў на мель цеплаход
2- 31.07.2015, 11:02
- 6,641
Увечары 30 ліпеня на Прыпяці сеў на мель пасажырскі цеплаход - людзей з борта прыйшлося эвакуіраваць на плаўсродках.
Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.
Учора, а 18:15 на рацэ Прыпяць, узровень вады ў якой прыкметна знізіўся, у гарадской мяжы Мазыра сеў на мель цеплаход «Смелы». На яго борце знаходзілася 13 пасажыраў, на дапамогу якім паспяшаліся ратавальнікі Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на водах.
На двух плаўсродках - катэры «Амур» і лодцы «Южанка» - пасажыры былі дастаўлены на бераг, ніхто не пацярпеў.
Тым часам а 19:30 судна без дапамогі буксіраў здолела пакінуць мелкаводдзе і прыплысці на месца дыслакацыі ў раён Парка Перамогі.