Беларускія пілігрымы - хто яны? Фотарэпартаж з Будслава
3- 5.07.2015, 9:22
- 11,503
На фэст у Будслаў сёлета прыйшло блізу 10 тысяч чалавек.
Сёлетнія ўрачыстасці, прысвечаныя абразу Маці Божай Будслаўскай прайшлі 3-4 ліпеня. Дэвіз свята - «Марыя - прытулак грэшных». Удзел ва ўрачыстасцях узялі блізу 10 тысяч чалавек, з іх блізу 3 тысяч - гэта пешыя пілігрымы.
Журналісты тэлеканала «Белсат» пагутарылі з некалькімі пілігрымамі:
Алесь з Баранавічаў. Трэці раз у пілігрымцы. Да веры прыйшоў праз бацькоў, якія з дзяцінства вадзілі яго ў храм. У паломніцтва пайшоў, каб ахвяраваць некалькі дзён, больш спазнаць сябе і людзей, якія побач, мець магчымасць дапамагчы іншаму.
Дзяўчынкі з Астраўца і Гудагая. Некаторыя з іх у пілігрымцы ўжо 5 разоў. Іх паломніцтва ў гэтым годзе доўжылася 7 дзён. Кажуць, што пілігрымка ўзмацняе іх веру, прыводзіць у парадак іх унутраны стан, дапамагае дасягнуць адзінства, калі ўсе адзін за аднаго.
Сястра Наталля з Віцебска. У пілігрымцы ўжо 4 раз. Вырасла ў сям'і атэістаў. У 11-м класе пачала наведваць храм, а пазней вырашыла стаць манашкай.
Алена з Мядзела. Адправілася разам з Нарачанскім паломніцтвам. Пілігрымка для яе - святло для душы, вялікае адчуванне шчасця, атмасфера дабра і яднання з Богам.
Павел з Менска. На гэты раз не ішоў пешшу, хоць раней быў актыўным паломнікам. Хоча пайсці ў пілігрымку, дзе ўдзельнікі п'юць толькі хлеб і ваду.