Нямеччына адправіць сваіх салдат ва Украіну на вайсковыя вучэнні
- 5.07.2015, 13:20
- 3,244
Бундэсвер у гэтым годзе будзе ўдзельнічаць у двух вайсковых вучэннях ва Украіне.
Згодна з планамі, "асобныя вайскоўцы" будуць задзейнічаны ў манеўрах сухапутных сіл Rapid Trident і ў вайскова-марскіх вучэннях Sea Breeze, паведаміў МЗС ФРГ у адказ на запыт фракцыі Левай партыі ў бундэстагу, інфармуе Deutsche Welle.
Нямецкія вайскоўцы, нягледзячы на сітуацыю на Данбасе, удзельнічалі ў такіх вучэннях і ў 2014 годзе. Масква тады выказала пратэст супраць правядзення гэтых манеўраў.
У гэтым годзе ў манеўрах Rapid Trident у 50 кіламетрах ад Львова на захадзе Украіны возьмуць удзел 1800 вайскоўцаў з 18 краін - на 600 больш, чым у мінулым годзе. Гэтыя вучэнні пад камандаваннем ЗША адкрыюцца ўрачыстай цырымоніяй 20 чэрвеня і будуць доўжыцца 11 дзён.
Сумесныя ўкраінска-амерыканскія вучэнні Sea Breeze пройдуць на Чорным моры 31 жніўня - 12 верасня.