Адэскіх паліцэйскіх будуць трэніраваць амерыканцы
4- 6.07.2015, 16:36
- 14,890
Адэскіх паліцэйскіх будуць трэніраваць іх калегі з Каліфорніі.
Аб гэтым паведамляецца ў запісе кіраўніка абласной адміністрацыі Міхаіла Саакашвілі ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук".
Кіраўнік абладміністрацыі дамовіўся аб супрацоўніцтве ў час сустрэчы з паслом ЗША ва Украіне Джэфры Паетам. Амерыканскіх паліцэйскіх будзе некалькі, у Адэсу яны прыедуць на наступным тыдні, паведаміў мясцовы канал "Першы гарадскі".
"Яны будуць дапамагаць у стварэнні адэскай дарожна-патрульнай паліцыі паводле тых жа высокіх стандартаў, што і ў Кіеве", - сказаў пасол журналістам.
Акрамя таго, урад ЗША выдзеліць грошы на заробак новай камандзе Саакашвілі ў рамках Адэскага антыкарупцыйнага націску.
Да гэтага ў красавіку чацвёра паліцэйскіх з Каліфорніі правялі месячны курс трэніровак для 30 украінскіх міліцыянтаў. Прынамсі, яны навучалі тактыцы патрулявання, асновам тэхнічнай экспэртызы, прыёмам самаабароны і затрымання злачынцаў.
Нагадаем, 4 ліпеня вуліцы Кіева патрулююць каля дзвюх тысяч супрацоўнікаў новай патрульнай службы. Пры гэтым за першыя тры дні працы яны пашкодзілі тры паліцэйскія аўтамабілі.