Валанцёры вырабілі жэтоны для байцоў АТА з Беларусі
1- 7.07.2015, 17:27
- 26,392
На некаторых красуецца надпіс «Менск».
Пра гэта паведамляе чытач charter97.org.
«Украінскія валанцёры зрабілі жэтоны беларускім байцам. Вырабам займаўся Алекс Кабко», - паведаміў ён.
Украінка Вольга Гальчанка ў «Фэйсбуку» піша:
«Дзякуй тым беларусам, якія не толькі словам, а і справай падтрымліваюць маю краіну. Прыйдзе час - і вашы імёны будзем пісаць не на жэтончык, а на тых самых «абломках самаўладства». Дзякуй, жыве Беларусь!».
