18 траўня 2024, Субота, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Капылём з аўтацыстэрны разлілося паліва

1
Пад Капылём з аўтацыстэрны разлілося паліва

У Капыльскім раёне адбыўся разліў паліва з аўтацыстэрны.

12 жніўня ратавальнікі атрымалі паведамленне ад відавочцы аб дарожна-транспартным здарэнні каля вёскі Лютовічы. Паводле папярэдніх звестак, кіроўца аўтацыстэрны "МАЗ" з дызельным палівам спрабаваў зрабіць разварот ў забароненым месцы і сутыкнуўся з цягачом "Вольва", які рухаўся ў спадарожным напрамку, піша БелаПАН.

З цыстэрны бензавоза на праезную частку выцекла блізу 30 літраў дызельнага паліва, з паліўнага бака яшчэ блізу 20 літраў. Цыстэрна не была пашкоджаная.

Каб прадухіліць ўзгаранне разлітага паліва, работнікі МНС стварылі пенную падушку.

Кіроўца бензавоза брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі з папярэднім дыягназам "чэрапна-мазгавая траўма" шпіталізаваны, кіроўца седлавога цягача не пацярпеў. Для перапампоўкі вадкасці да месца ДТЗ выязджала іншая аўтацыстэрна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках