17 траўня 2024, Пятніца, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На ўсходзе Расеі ўпаў верталёт

15
На ўсходзе Расеі ўпаў верталёт

Пілот і два пасажыры атрымалі траўмы пры катастрофе верталёта Robinson R-44 у раёне якуцкага горада Нерунгры.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

Пры заходзе на пасадку на пасадачную пляцоўку непадалёк ад чыгуначнай станцыі ў горадзе Нерунгры Рэспублікі Саха (Якуція) пацярпеў крушэнне верталёт Robinson R-44, які рухаўся паводле маршрута Тамот - Нерунгры.

У выніку дотыку да слупа пры заходзе на пасадку паветранае судна ўпала на зямлю і загарэлася. Пілот і два пасажыры з траўмамі рознай ступені цяжкасці дастаўлены ў гарадскую бальніцу. Верталёт цалкам згарэў.

Нагадаем, у канцы чэрвеня ў Расеі тры чалавекі загінулі пры катастрофе верталёта Robinson.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках