Беларускія банкі ўзнялі курс даляра да 18 600, еўра - да 21 500
93- 24.08.2015, 10:46
- 94,434
(абноўлена) Імклівае падзенне беларускага рубля працягваецца.
На адкрыцці таргоў у Менску даляр узняўся на 872 рублі да 17 601.
Еўра падаражэў на 1098 рублёў з 18 837 да 19 934. Расейскі рубель вырас да 247,3. Таргі скончыліся.
Банкі ўжо адрэагавалі на змену сітуацыі.
«Беларускі народны банк» узняў курс продажу да 17 900 рублёў, еўра - да 20 800 рублёў, паведамляе nn.by.
Цяпер банкі прадаюць даляр за 18 600, а еўра - за 21 500.
Яшчэ раніцай гэтыя лічбы былі на 1000-1500 рублёў меншыя.
Нагадаем, што на таргах у Маскве даляр дасягнуў 70 расейскіх, а еўра перасягнуў адзнаку 81 рубель. Усё гэта адбываецца на фоне падзення кошту нафты: барэль Brent апусціўся ніжэй за 45 даляраў, а WTI - ніжэй за 40 даляраў.