Фотафакт: За Ждановічамі гарэў лес
1- 24.08.2015, 17:22
- 15,109
24 жніўня ў другой палове дня на «101» ад адпачывальнікаў паступіла паведамленне, што ля Ждановічаў з боку лесу ідзе дым.
Як паведамляе МНС, на месца выехалі ратавальнікі. Высветлілася, што ў Ратамскім лясніцтве на тэрыторыі УП «Менская лесапаркавая гаспадарка» загарэлася трава ды хмызы.
Агульная плошча ўзгарання склала 2 гектары. На гэты момант пажар ліквідаваны.