Лукашэнка - працоўным: Трэба напружыцца
69- 27.08.2015, 16:46
- 54,608
Дыктатар заклікае працоўныя калектывы напружыцца, каб выстаяць у няпростых эканамічных умовах.
Пра гэта Аляксандр Лукашэнка паведаміў 27 жніўня, наведваючы ААТ «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне», піша БелТА.
Паводле слоў кіраўніка, «сітуацыя ў свеце вельмі цяжкая: мыльныя бурбалкі, якія былі надзьмутыя ў сусветнай эканоміцы пачынаюць лопацца, бурацца фондавыя рынкі, дэвальвуюцца нацыянальныя валюты».
«Гэта фінансавая вайна. Гэта ўжо эканамічная вайна, і нам у гэтай вайне трэба не перамагчы, мы нікога перамагаць не збіраемся, нам трэба не аддаць сваё, нам трэба выстаяць. Таму напружвайцеся да мяжы. Неабходна ў працоўных калектывах наколькі магчыма напружвацца і перажыць гэты час», - падкрэсліў Лукашэнка.