Беларуска Марына Арзамасава здабыла золата ў Пекіне
8- 29.08.2015, 14:58
- 13,080
29 жніўня беларуская бягуха Марына Арзамасава здабыла золата ў бегу на 800 м на чэмпіянаце свету ў лёгкай атлетыцы, які праходзіць у Пекіне.
Спартоўка паказала час 1.58,03 секунды, апярэдзіўшы канадку Мелісу Бішоп (1.58,12), якая стала другой, і вядомую кенійскую бягуху Юніс Джэпкоеч Сум (1.58,18), фінішавала трэцяй, піша «Салiдарнасць».
Гэты медаль стаў другім у скарбонцы беларускай каманды - учора бронзу ў бар'ерным бегу на 100 м здабыла Аліна Талай.