Кошты на газ у ЕЗ абрынуліся да гадавога мінімуму
1- 31.08.2015, 9:46
- 8,416
Найбольшае зніжэнне зафіксаванае на аўстрыйскім CEGH - з канца ліпеня кошты там упалі больш чым на 23%.
З канца ліпеня на еўрапейскіх газавых хабах намецілася выразная тэндэнцыя зніжэння коштаў. Прычым ўслед за каціроўкамі скарачаюцца і аб'ёмы таргоў - попыт на прыродны газ у Еўропе знізіўся, паведамляе 104.ua.
За апошнія чатыры тыдні кошты газу на еўрапейскім спотавым рынку абрынуліся ў сярэднім на 15%. Такім чынам, кошт газу цяпер мінімальны з пачатку 2015 года.
Найбольшае зніжэнне зафіксаванае на аўстрыйскім CEGH - з канца ліпеня кошты там упалі больш чым на 23% і 27 жніўня можна было набыць там газ коштам $237 за тыс куб. У выпадку транспарціроўкі газу да мяжы Украіны да ўказанага кошту трэба дадаць $25 - гэта выдаткі на дастаўку.
Самы танны газ на спотавай пляцоўцы TTF у Нідэрландах.