Віктар Ганчарэнка пераедзе ў «Рубін»?
1- 31.08.2015, 11:34
- 4,466
На гэты момант «Рубін» займае перадапошняе месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Расеі.
Кіраўніцтва «Рубіна» пасля паразы ад «Мардовіі» ў госцевым матчы 7-га тура чэмпіянату Расеі (1:2) разглядае магчымасць змены галоўнага трэнера, піша kp.by.
У спіс кандыдатаў на месца Рыната Білялетдзінава ўваходзяць настаўнік «Урала» Віктар Ганчарэнка і галоўны трэнер Армавірскае «Тарпеды» Валер Карпін.
На гэты момант «Рубін» займае перадапошняе месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Расеі, маючы ў актыве тры балы пасля сямі матчаў.
Нагадаем, беларускі трэнер пакінуў расейскі клуб «Урал» і паляцеў у Менск 25 жніўня перад матчам з «Церак» (3:3).