Пятро Парашэнка правядзе экстранную сустрэчу з сілавікамі
- 31.08.2015, 19:41
- 7,141
Ва Украіне будзе створаная супольная следча-аператыўная група з МУС, Службы бяспекі і Генпракуратуры.
Прэм'ер-мінстр Украіны Арсеній Яцэнюк выступае за стварэнне супольнай следча-аператыўнай групы МУС, СБУ і ГПУ для расследавання сутыкненняў каля Вярхоўнай Рады.
Пра гэта ён сказаў журналістам у панядзелак, каментуючы падзеі ля парламента, піша "Украінская праўда".
Прэм'ер заклікаў палітыкаў, у першую чаргу чальцоў кааліцыі, публічна асудзіць вінаватых у злачынствах каля будынка парламента.
"Як грамадзянін краіны, я патрабую, адпаведна з пунктам 348 Крымінальнага кодэкса Украіны пажыццёвага зняволення для асобы, што кінула гранату, у выніку чаго загінуў навабранец тэрміновай службы Нацыянальнай гвардыі", - таксама адзначыў Яцэнюк.
Нагадаем, сёння пад будынкам парламента адбыліся сутыкненні паміж мітынгоўцамі і міліцыянтамі. Актывісты з сімволікай некалькіх палітычных сілаў закідалі міліцыянтаў камянямі, пазней нехта кінуў баявую гранату. Паводле апошніх звестак, шпіталізаваныя 122 пацярпелыя, 11 з іх знаходзяцца ў цяжкім стане.