Грэцыя можа атрымаць першую рату фінансавай дапамогі да 20 жніўня
- 5.08.2015, 10:41
- 4,236
У Еўракамісіі адзначаюць прагрэс на перамовах з Грэцыяй і ўважаюць, што краіна можа атрымаць першую рату новай фінансавай дапамогі да 20 жніўня.
Пра гэта заявіла прэс-сакратар Еўракамісіі Міна Андрэева, паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на Reuters.
«Еўрапейская камісія вітае прагрэс, дасягнуты на гэты момант. Мы рухаемся ў правільным кірунку і інтэнсіўная праца працягваецца», - адзначыла яна, адказваючы на пытанне агенцтва.
«Канструктыўнае супрацоўніцтва з грэцкімі ўладамі дазваляе перамовам па новай трохгадовай праграме хутка прагрэсаваць», - падкрэсліла Андрэева.
З яе слоў, калі ўсе бакі будуць прытрымлівацца абавязанняў, прынятых на саміце еўразоны ў мінулым месяцы, першая рата ў рамках новай праграмы дапамогі можа быць пералічаная Грэцыі да 20 жніўня, што дазволіць краіне выплаціць чарговую пазыку перад ЕЦБ.
Нагадаем, раней паведамлялася, што Грэцыя разлічвае заключыць пагадненне з міжнароднымі крэдыторамі да 18 жніўня.