5 сакавiка 2024, aўторак, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канстанцін Баравы: Лукашэнка - вядомы злачынец і шантажыст

33
Канстанцін Баравы: Лукашэнка - вядомы злачынец і шантажыст
КАНСТАНЦІН БАРАВЫ

Хлуслівы і подлы кіраўнік Беларусі ніколі не будзе сябрам Украіны і Захаду.

Пра гэта ў інтэрв'ю выданню «Апостроф» паведаміў расейскі палітык і былы дэпутат Дзярждумы Канстанцін Баравы, каментуючы апошняе інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі тром журналістам недзяржаўных СМІ.

- Я б не вельмі верыў Лукашэнку, - сказаў ён. - Гэта вядомы шантажыст. Ягоныя палітычныя заявы - звычайная форма шантажу. Імаверна, яму неабходны чарговы транш. Ён атрымаў грошы для перадвыбарнай кампаніі і цяпер працягвае шантажаваць Пуціна, робячы двухсэнсоўныя заявы. Я б не верыў яму і не разлічваў бы на ягоную шчырасць. У той момант, калі яму трэба будзе - ён зноў выкажа неабходную Пуціну падтрымку. Гэта звычайная хітрасць Лукашэнкі, які выжывае паміж ЕЗ і Расеяй, спрабуючы атрымліваць бонусы, як ад супрацоўніцтва з Еўразвязам, так і ад супрацоўніцтва з Расеяй.

Лукашэнка - дыктатар, які незаконным чынам трымае ўладу ў краіне, у якой ён калісьці быў абраны прэзідэнтам. Ён - звычайны злачынец. Разлічваць на тое, што акрамя шантажу ён будзе абараняць дэмакратыю, інтарэсы сваёй дзяржавы, было б занадта аптымістычна. Лукашэнка змагаецца за захаванне ўласнай улады. Усё. Яму глыбока напляваць на тое, што Пуцін робіць з Украінай. Калі ён будзе атрымліваць матэрыяльную кампенсацыю за маўчанне, ён будзе маўчаць. Або займацца шантажом, як цяпер.

Пуціну патрэбная палітычная падтрымка, і Лукашэнка забяспечвае яе за грошы. Ён не з'яўляецца сябрам Украіны, заходняй супольнасці. Звычайны хітры, хлуслівы, подлы дыктатар.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках