11 траўня 2024, Субота, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Някляева просяць даць тлумачэнні наконт пікету каля ГУМа

5
Някляева просяць даць тлумачэнні наконт пікету каля ГУМа
ФОТА: SVABODA.ORG

Палітыку патэлефанавалі з міліцыі і папрасілі даць тлумачэнні аб удзеле ў пікеце за свабодныя выбары 10 верасня каля ГУМа.

Пра гэта пісьменнік, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года напісаў у «Фэйсбуку».

«Патэлефанавалі з органаў (міліцэйскіх), настойліва прапанавалі прыйсці, каб даць тлумачэнні аб удзеле ў пікеце 10 верасня. Для прыняцця пастановы, - напісаў ён. - Канстытуцыя РБ, якая нават у тым выглядзе, які надаў ёй цяперашні беларускі рэжым, дае мне, як і кожнаму грамадзяніну Беларусі, права свабодна выказваць сваю грамадзянскую пазіцыю».

«Падчас выбарчых кампаній гэта права яшчэ і падмацаванае 45 артыкулам Выбарчага кодэкса. Тыя «праваахоўнікі», якія пазбаўляюць мяне, усіх грамадзян Беларусі гэтага права, не даюць магчымасці яго рэалізаваць, і ёсць першыя правапарушальнікі. Кіруючыся падзаконнымі дэкрэтамі, указамі, загадамі, інструкцыямі, яны служаць не закону, а беззаконню. Вось і ўсе мае тлумачэнні», - адзначыў палітык.

Нагадаем, 10 верасня каля ГУМа адбыўся пікет за свабодныя выбары, арганізаваны былым палітвязнем Мікалаем Статкевічам. На акцыі, якую наведалі больш за 200 чалавек, беларусаў заклікалі праігнараваць «выбары».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках