8 траўня 2024, Серада, 7:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэс-сакратар Пуціна абзавёўся шыкоўным домам за $7 мільёнаў

13

Расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны паказаў новы дом прэс-сакратара прэзідэнта Расеі Дзмітрыя Пяскова.

Фігурыстка Таццяна Наўка і прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў за паўгода да вяселля купілі дом плошчай 779,2 кв.м. і два надзелы агульнай плошчай 9373 кв.м з рынкавым коштам амаль 470 мільёнаў рублёў (7 мільёнаў даляраў).

Пра гэта заяўляе расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны ў сваім блогу.

"Пасля таго, як інстаграмы, а дакладней геатэгі ў інстаграмах, дзяцей Пяскова і Наўкі далі нам магчымасць зірнуць на іх перамяшчэнні і прасачыць шлях легендарнай яхты Maltese Falcon, гэтыя геатэгі тэрмінова зніклі на ўсіх старонках, пра якія мы пісалі. Але сёе-тое ўсё ж такі засталося. Злева вядомы інстаграм Лізы Пясковай, а справа менш вядомы - спецыяльна створаны для вершаў і малюнкаў", - піша Навальны, прымацоўваючы скрыншоты старонак у Інстаграм.

З ягоных слоў, 31 фатаграфія ў ім адпраўленая з аднаго месца ў раёне Рублёўкі.

"Геатэгі прыводзяць нас да аднаго канкрэтнаму дому ў пасёлку "Трэцяе Паляванне". Зразумела, мы тут жа навялі даведкі. І адразу знайшлі дом плошчай 779,2 кв.м. і два надзелы агульнай плошчай 9373 кв.м. Амаль гектар. Як бачыце, шчаслівая ўласніца элітнай рэзідэнцыі - Таццяна Наўка. Усё набытае за паўгода да вяселля, у студзені 2015", - піша Навальны.

"Тут спрактыкаванае вока Фонду барацьбы з карупцыяй бачыць любімую схему ўсіх дзяржаўных жулікаў. Жаніх-чыноўнік купляе дарагую нерухомасць на нявесту (не чыноўніка), ну а пасля вяселля можна смела жыць у гэтым доме, кажучы "ну а гэта жонка купіла да шлюбу". Называецца гэта фармальна "легалізацыя злачынных даходаў", і мы спяшаемся паведаміць Следчаму камітэту і ФСБ, што яны лёгка ўсталююць гэта, паглядзеўшы на крыніцы паходжання гэтых сродкаў і легальныя даходы Таццяны Наўкі, якая не магла сама купіць такое", - адзначае расейскі апазіцыянер.

З ягоных слоў, надзелы ў гэтым пасёлку каштуюць ад 60 тысяч даляраў за сотку, таму адна зямля абышлася Пяскову з Наўкай 5,6 млн даляраў.

З домам можна ацаніць агульны кошт рублеўскай нерухомасці дзяржаўнага службоўцы Пяскова і ягонай жонкі ў 7 мільёнаў даляраў - паводле курсу на той момант, 470 млн рублёў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках