Беларусаў заклікаюць пакінуць аўтамабіль дома на адзін дзень
6- 22.09.2015, 9:45
- 11,205
22 верасня Беларусь далучаецца да Міжнароднага дня без аўтамабіля.
ДАІ прапануе сёння адмовіцца ад паездак на аўтамабілі і выкарыстоўваць магчымасці грамадскага транспарту, а таксама ровараў і пешай хады. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе ўстановы.
Кожны дзень у свеце выпускаецца больш за 100 тысяч новых аўтамабіляў. Кожны з іх на ўсіх этапах свайго існавання негатыўна ўплывае на атмасферу, вырабляючы адходаў практычна ў 50 разоў больш за сваю масу і забруджваючы паветра прыкладна гэтак жа, як выкіды вытворчых прадпрыемстваў.
Дарэчы, сёлета ўлады адмовілі кіроўцам у бясплатны праезд у грамадскім транспарце. Беларусь далучылася да экалагічнага руху ў 2008 годзе. Раней менскія ўлады заахвочвалі кіроўцаў за адмову карыстацца ў гэты дзень аўто бясплатным праездам у грамадскім транспарце (пры падачы пасведчання кіроўцы).
Сёлета толькі ў Магілёве кіроўцам прапануюць бясплатны праезд у тралейбусах пры прад'яўленні пасведчання кіроўцы.