18 траўня 2024, Субота, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Не здавайся!»

21
«Не здавайся!»

Прэм'ера кліпа на песню беларускага байца Алеся Чаркашына, які загінуў у баях за Украіну.

На дзень Беларускай вайсковай славы прыпалі 9 дзён пасля смерці «Тараса» - беларускага добраахвотніка Алеся Чаркашына. У гонар усіх беларускіх ваяроў сёння на «Белсаце» прэм'ера кліпа на песню Аляксандра Чаркашына «Не здавайся!»

«З Аляксандрам пазнаёміўся на фронце ў Пясках, падчас здымак да фільма «Білорус». Вясёлы, жыццярадасны хлопец, вернік. Аднойчы ўзяў у рукі гітару, і тады я пачуў яшчэ чарнавую версію песні «Не здавайся», яна моцна кранула мяне, - кажа рэжысёр-дакументаліст Антон Цялежнікаў. - Я прапанаваў зрабіць яе музычным трэкам майго фільма. Алесь ахвотна пагадзіўся. Праз некалькі месяцаў песню запісалі ў студыі».

Са слоў Антона Цялежнікава, ідэя зрабіць кліп на гэтую песню з'явілася пасля прэзэнтацыі фільма: «Я змантаваў кліп з нявыкарыстаных для стужкі матэрыялаў, паказаў Алесю чарнавы мантаж, яму спадабалася. Думаў пра тое, як зрабіць прэзэнтацыю з ягоным удзелам. Апошні кантакт з ім адбыўся 6 жніўня, я абяцаў, што неўзабаве адбудзецца прэзэнтацыя кліпа. Праз два дні ён быў паранены ў баі пад Старагнатаўкай. Апошнія радкі песні «Не здавайся», на жаль, сталіся для яго прарочымі...

28 верасня Аляксандр адышоў у лепшы свет. Я адшукаў рэдкія кадры, дзе з'яўляўся твар Алеся, ён катэгарычна не хацеў трапляць у кадр, хвалюючыся за бяспеку сваіх блізкіх і родных у Беларусі. Кліп быў перамантаваны... Хацеў бы, каб ён быў прэзэнтаваны менавіта 8 верасня ў Дзень беларускай вайсковай славы, дзе цяпер ёсць месца і для нашага беларускага героя - Алеся Чаркашына».

Актывіст з Берасця Алесь Чаркашын быў паранены ў баі пад Белакаменкай на Данбасе і памёр у шпіталі ў Запарожжы пасля некалькіх тыдняў комы. Алесь Чаркашын ваяваў пад сігналам «Тарас» у тактычнай групе «Беларусь» у складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпуса «Правага сэктару».

У свой час Алесь Чаркашын быў сябрам моладзевага руху «Зубр». Таксама ён вядомы сваім чынным удзелам у дзейнасці аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках