5 траўня 2024, Нядзеля, 8:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты ўшанавалі памяць герояў бітвы пад Воршай

2

Аўтобус, у якім прыехалі прадстаўнікі Аршанскай кааліцыі дэмакратычных сіл і неабыякавыя гараджане, суправаджала міліцыя.

Міліцыянты з'явіліся, калі аўтобус ужо ад'ехаў ад Воршы. Самахлд суправаджаў удзельнікаў да самага Крапівенскага поля, дзе 8 верасня 1514 адбылася пераможная бітва. Ускладанню кветак яны не перашкаджалі і да помнікаў ваярам не пайшлі, перадае «Радыё Свабода».

Актывісты ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг, пад якім прачыталі малітву ля крыжа з надпісам «Героям Аршанскай перамогі». Яны ўсклалі кветкі ля помнікаў-камянёў з выявамі Канстанціна Астрожскага ды іншых знакамітых асоб. Запалілі свечкі на знак памяці аб загінулых удзельніках пераможнай бітвы, дата якой дагэтуль адзначаецца патрыётамі як Дзень беларускай вайсковай славы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках