3 траўня 2024, Пятніца, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камандзір менскага АМАПа: У нас заўзятыя тэатралы і знаўцы мастацтва

238
Камандзір менскага АМАПа: У нас заўзятыя тэатралы і знаўцы мастацтва
Дзмітрый Балаба
Фота: sb.by

Камандзір менскага АМАПа Дзмітрый Балаба сцвярджае, што нават застаў сваіх падначаленых за «літаратурнай спрэчкай».

У менскім АМАПе служаць заўзятыя тэатралы, знаўцы гісторыі і выяўленчага мастацтва. Пра гэта камандзір атрада Дзмітрый Балаба заявіў у інтэрв'ю часопісу «Спецназ».

З ягоных слоў, блізу 70% байцоў АМАПу маюць вышэйшую адукацыю, вывучаюць замежныя мовы і свабодна гавораць на некалькіх.

«Ёсць заўзятыя тэатралы, гісторыкі, знатакі выяўленчага мастацтва, да прыкладу, акадэмічнага жывапісу XIX стагоддзя. Нядаўна, дарэчы, застаў двух супрацоўнікаў за спрэчкай аб тым, чаму Булгакаў абраў для «Майстра і Маргарыты» некалькі сюжэтных ліній», - распавёў Балаба.

Нагадаем, што пры разгоне апазіцыйных акцый у Менску супрацоўнікі АМАПа не раз збівалі пратэстоўцаў і затрыманых.

Напісаць каментар 238

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках