5 траўня 2024, Нядзеля, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Goldman Sachs: Кошты нафты могуць зноў абрынуцца

4
Goldman Sachs: Кошты нафты могуць зноў абрынуцца

Са словаў аналітыкаў банка Goldman Sachs, усё залежыць ад угоды чальцоў АПЕК.

Нафта можа патаннець да $43 за барэль, калі чальцы АПЕК і астатнія нафтавыя краіны не дамовяцца аб замарожванні здабычы. Пра гэта заявілі аналітыкі банка Goldman Sachs, паведамляе Bloomberg (пераклад - «Сегодня»).

«Калі ўгода праваліцца, то кошты ўпадуць да $43 за барэль у чацвёртым квартале», - мяркуюць экспэрты.

У Goldman Sachs таксама адзначылі, што магчымасць укладання пагаднення аб абмежаванні здабычы нафты апошнім часам узрасла, і прагназуюць, што ў гэтым выпадку сярэдні кошт нафты ў 2017 годзе складзе $52,5 за барэль. Пры гэтым у пачатку года кошт нафты будзе вышэйшы, а бліжэй да канца года - ніжэйшы.

Аднак у доўгатэрміновым плане выкананне мэтаў пагаднення застаецца пад сумневам, бо рост коштаў у выніку замарожвання можа прывесці да нарошчвання паставак з боку краін, якія не ўваходзяць у АПЕК. Акрамя таго, павелічэнне здабычы нафты ў Лівіі, Нігерыі і Іраку зніжаюць імавернасць аднаўлення балансу попыту і прапановы на рынку чорнага золата ў 2017 годзе.

«Мы мяркуем, што пагадненне аб скарачэнні здабычы, хоць яго падпісанне і стала больш магчымым, з'яўляецца заўчасным, улічваючы вялікую нявызначанасць у пытанні паставак у 2017 годзе, і калі яго мэтай з'яўляецца забеспячэнне ўстойлівага росту коштаў нафты, яно можа быць правальным», - рэзюмуюць аналітыкі.

Нагадаем, учора каціроўкі нафты маркі Brent перавысілі адзнаку 53 даляры ЗША за барэль - упершыню з першай паловы кастрычніка 2015 года. Нафта падаражэла на аптымізме з нагоды пагаднення Расеі і АПЕК аб абмежаванні здабычы нафты.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках