2 траўня 2024, Чацвер, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы праядаюць зберажэнні

4
Беларусы праядаюць зберажэнні
Фота: Reuters

У верасні адток валютных укладаў у пяць разоў перавысіў прыток рублёвых.

Свежая грашова-крэдытная статыстыка Нацбанку прадэманстравала ўзмацненне тэндэнцый на рынку дэпазітаў у папярэднія месяцы. Уклады ў рублях хоць і павялічыліся, але гэта не змагло кампенсаваць узмацнелы адток валютных зберажэнняў.

На 1 кастрычніка насельніцтва захоўвала ў банках 2 мільярды 739,7 мільёна рублёў. Гэта на 78,6 мільёна рублёў (ці на 3%) больш, чым месяц таму. Праўда, калі ўлічыць налічаныя банкамі адсоткі, то сітуацыя трохі больш сціплая.

«У верасні банкі павінны былі заплаціць укладчыкам прыкладна 44,1 мільёна (з улікам сярэдняй стаўкі па ўсіх тэрміновых банкаўскіх укладах - 19,9% гадавых), - распавёў tut.by старшы аналітык Альпары Вадзім Іёсуб. - Такім чынам, без уліку адсоткаў прырост рублёвых дэпазітаў склаў 34,5 мільёна рублёў (або 1,3%)». Гэта больш, чым у мінулым месяцы.

На гэтым фоне адток укладаў у замежнай валюце ўзмацніўся. Аб'ём зберажэнняў на 1 кастрычніка склаў 7 мільярдаў 151 мільён даляраў у эквіваленце.

«У параўнанні з мінулым месяцам аб'ём валютных дэпазітаў скараціўся на 72 мільёны, але з улікам налічаных адсоткаў (па сярэдняй стаўцы - 3,4% гадавых) атрымліваецца, што насельніцтва забрала валютных укладаў на 92,5 мільёна даляраў», - падлічыў Вадзім Іёсуб.

У пераліку на сённяшні курс выходзіць, што валютных укладаў забралі ў 5 разоў больш, чым прынеслі рублёвых. «Відавочна, што нязначная частка валютных дэпазітаў пераводзіцца ў рублёвыя, але асноўную частку зберажэнняў з банкаў грамадзяне здаюць у абменнікі і выдаткоўваюць на спажыванне», - рэзюмуе экспэрт.

Нагадаем, у верасні беларусы чарговым разам выступілі чыстымі прадаўцамі валюты.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках