18 траўня 2024, Субота, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пуцінскія крыўлянні смешна глядзяцца на фоне рэальных лічбаў»

5
«Пуцінскія крыўлянні смешна глядзяцца на фоне рэальных лічбаў»
Альфрэд Кох

Інвестыцыйная прывабнасць Расеі пры цяперашнім рэжыме роўная нулю.

Пра гэта былы прэм'ер РФ Альфрэд Кох напісаў у «Фэйсбуку».

«Каб вы разумелі, што да чаго і якая прывабнасць інвестыцый у Расею, я прывяду толькі некалькі лічбаў:

Існая капіталізацыя (гэта значыць - поўны кошт усёй кампаніі) «Сургутнафтагаза» (12% усёй расейскай здабычы нафты) - блізу 25 млрд даляраў.

Толькі гатоўкі на рахунках «Сургутнафтагаза» - блізу 35 млрд даляраў.

То бок, гэта азначае прыкладна наступнае: вось ёсць торбачка «Біркін». А ў ёй пачак у дзесяць тысяч даляраў. Вось уся гэтая кампазіцыя з сумачкі і грошай каштуе сем тысяч. Гэта значыць, мінус 3000 баксаў - гэта рызыка валодання гэтай дзясяткай у Расеі. А сама торбачка «Біркін» - не каштуе нічога...

Гэта значыць, інвестары мяркуюць, што 10 млрд даляраў (35 - 25) - гэта краінавая рызыка (уласна - рызыка багацця Пуціна і Ко), а ліцэнзіі, свідравыя, трубаправоды, абсталяванне НПЗ, бензакалонкі, кампетэнцыя і г.д. - не каштуюць нічога наогул: гэта ўся ўласнасць вельмі ўмоўная - лёгка і без праблем яе могуць проста адабраць - і ўсё...

Як смешна глядзяцца на фоне гэтых лічбаў пуцінскія крыўлянні на ўсякіх інвестыцыйных форумах...», - напісаў Альфрэд Кох.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках