Ва Вроцлаве прайшоў Фестываль незалежнай беларускай культуры
- 24.10.2016, 12:57
- 12,482
Свята беларускай культуры ў польскім горадзе праводзіцца ўжо восьмы раз.
Цягам тыдня ва Вроцлаве можна было пазнаёміцца з беларускімі артыстамі, мастакамі, паэтамі.
У каментары для «Радыё Рацыя» старшыня фонду «За нашу і вашу свабоду!» Мікалай Іваноў адзначыў, што Вроцлаў вельмі падыходзіць на ролю гаспадара гэтага фестывалю, так як большая частка яго жыхароў - гэта перасяленцы з Беларусі:
«Усе тыя людзі, якія з намі жылі перад вайной, каталікі-беларусы, уцякалі ад савецкай улады, перасяляліся пасля вайны менавіта сюды. І таму Вроцлаў - гэта той горад, які вельмі адчувальны на ўсё беларускае. Таму сёння - восьмы фестываль. А я вас запэўніваю - будзе і дзевяты, і дзесяты».
Штогод патранат над мерапрыемствамі фестывалю бяруць ўлады Вроцлава.