СМІ: Пракурор запатрабаваў для Пальчыса 3,5 гады зняволення
3- 25.10.2016, 14:43
- 15,054
У Менскім гарадскім судзе доўжыцца закрыты працэс над стваральнікам сайта 1863x.com Эдуардам Пальчысам.
Як паведамляе nn.by палітык Павел Севярынец, 25 кастрычніка а 16:00 будзе агучанае апошняе слова Эдуарда Пальчыса. Хутчэй за ўсё, прысуд будзе вынесены ў пятніцу.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, пракурор запатрабаваў для Эдуарда Пальчыса 3,5 гады зняволення.
Сёння пад сценамі суда, нягледзячы на дождж, падтрымаць блогера сабралася 14 чалавек. На 12 з іх былі складзеныя пратаколы.