У чацвер будзе да 8 градусаў цяпла
- 26.10.2016, 21:11
- 11,041
У асобных раёнах краіны магчымы туман і слабы галалёд.
У асобных раёнах Беларусі 27 кастрычніка чакаецца туман і слабы галалёд, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
З прагнозаў сіноптыкаў, чакаецца воблачнае надвор'е, пераважна без ападкаў. Толькі на ўсходзе краіны пройдуць невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу.
У асобных раёнах магчымы туман, слабы галалёд. Вецер чакаецца пераменных кірункаў 2-7 метраў на секунду.
Сіноптыкі абяцаюць, што тэмпература паветра ўначы будзе ад 3 градусаў холаду да 3 цяпла. Удзень чакаецца ад нуля да +6. Найбольш цёпла будзе на паўднёвым захадзе краіны - да 8 са знакам «плюс».