Пракуратура: Усе ЖЭСы Менска аказваюць паслугі няякасна
15- 28.10.2016, 16:08
- 19,604
Паводле вынікаў праверкі 13 службовых асобаў былі прыцягнутыя да адказнасці, трое з іх - звольненыя.
У выніку пракурорскай праверкі былі выяўленыя факты няякаснага аказання жыллёва-камунальных паслуг ва ўсіх арганізацыях ЖКГ Менска.
Як паведамляе Генпракуратура, праца з заяўкамі і пісьмовымі прэтэнзіямі спажыўцоў кіраўнікамі арганізацый ЖКГ была арганізавана не на належным узроўні.
У адзіную дыспетчарскую службу (служба 115 - заўв. рэд.) ад грамадзян паступала вялікая колькасць паўторных заявак, мелі месца факты невыканання заявак спажыўцоў, значная частка якіх была накіраваная ў сувязі з недахопамі ў аказанні паслуг па электразабеспячэнні, водазабеспячэнню, у пытаннях санітарнага стану і выканання агульнабудаўнічых работ.
Факты несвоечасовага і няякаснага аказання жыллёва-камунальных паслуг былі выяўлены ва ўсіх арганізацыях ЖКГ Менска.
Пры гэтым невыкананне цягам доўгага перыяду арганізацыямі ЖКГ заявак аб ліквідацыі цечы трубаправодаў у памяшканнях жылых дамоў у некаторых выпадках стварала пагрозу жыццю і здароўю грамадзян, пашкоджання іх маёмасці.
Значная частка заявак, якія паступілі ў асобныя арганізацыі ЖКГ Менска, была звязана з наяўнасцю дэфектаў гаўбцоў, што маглі пацягнуць прычыненне шкоды здароўю грамадзян.
Вялікая колькасць скаргаў паступала ў сувязі з невыкананнем супрацоўнікамі арганізацый ЖКГ абавязкаў у належным утрыманні і санітарнай уборцы тэрыторый, месцаў агульнага карыстання і добраўпарадкаванні дваровых тэрыторый.
Арганізацыямі ЖКГ таксама не былі забяспечаны належны ўлік і кантроль за развязаннем скаргаў грамадзян у пытаннях парушэння правілаў карыстання жылымі памяшканнямі, заяў.
Паводле вынікаў праверкі 13 службовых асобаў былі прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці, з іх 3 звольненыя.